Старонка:Nashy dni 1937.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Песні гавораць — жыць стала лепей,
Песні, як мак, расцвілі,
Поўняцца імі горы і стэпы
Нашай Совецкай зямлі.

Плаваюць песні звонам-разлівам,
Песні расквечаных дзён,
Песням вясёлым, песням счаслівым
Хочацца ўторыць у тон.

Марш перамогі ў радасным гудзе.
Хіба-ж не радасць наш час?
Краю Совецкі, новыя людзі!
Песняй вітаю я вас!

1936 г.

|}