Старонка:Nashy dni 1937.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прымі-ж прывітанне ад вольнай краіны
Працоўны Іспанскі народ!
Жалезнай кагортай з‘яднанай сябрыны
На ворагаў дружна ўпярод!

∗ ∗

Эх, словы! чаму вы
Не віхар, не гром?
Пастроіў-бы вам я
З паветра паром,

Падняў-бы высока
У смутную сінь,
Мінуўшы прасторы
Чужых далячынь.

Праз горы і моры
Пранёс-бы я вас
Над Навалькарнера,
Мадрыд, Ільескас.

І з высей блакітных
Дажджом агнявым
На голавы-б рушыў
Забойцам ліхім.

Каб знішчыў дашчэнту
Ваш бурны палёт
Наёмнікаў Рыма
І Гітлераў зброд…