Старонка:Nashy dni 1937.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГЕРАІЧНАЙ ІСПАНІІ

На варту свабоды і шчасця народаў
Пазвала гісторыя вас.
Мужайцеся, брацце, ў гадзіну нягодаў
І верце — надыйдзе ваш час.

Няхай вар‘яцеюць пачварныя здані,
Што свету будуюць астрог:
Яны захлынуцца ў крывавым тумане
Сваіх-жа зладзейскіх дарог.

Яны не пяройдуць мяжы, на каторай
Сурова паўстане Мадрыд.
І знойдзе магілу ў рабочых разорах
І свой і замежны бандыт.

Рыхтуйце пагібель ліхім крыважэрцам,
Што носяць забойства кляймо.
Мы з вамі заўсёды і ў мыслях і сэрцам
І руку мы вам падамо.