Старонка:Nashy dni 1937.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У МАЙСКІЯ ДНІ

Пеў я песні калісь
У журботным тоне
Без пустых прыкрас,
Бо не меў я волі,
Бо быў я ў палоне,
Бо такі быў час.
Ліха тое сёння
Адышло далёка,
Зарасло быллём.
Цёмнае прадонне,
Дзе адчай галёкаў,
Знішчана суздром.
Гляну я навокал
Ды зірну я ў далі —
Шырыня, разгон!
Цешаць маё вока
Сонечныя хвалі
Нашых ясных дзён.
Вольныя разлогі
Без мяжы-граніцы,
Гмах калгасных ніў —