Перайсці да зместу

Старонка:Mitskevich Try Budrysy.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

"Мусіць к Скіргелу трэці
Па-за Нёман ляцелі,
Беднату там убачыць ліхую,
Але возьме за тое
Узбраенне стальное
І мне стуль прывязе сынавую.
"Бо з нявольніц мне толькі
Спадабаліся полькі, -
Так панадны мне стан іх дзявочы,
40 Твар іх бела-ружовы,
Як смоль, чорныя бровы,
Як дзве зоркі, іх свецяцца вочы.
«Маладым чалавекам
Я адтуль прад паўвекам
Сабе вывез палячку за жонку;
Хоць яе пахаваў я,
Ўсё яшчэ ўспамінаю,
Калі гляну я ў тую старонку».
Даўшы так засцярогу,
50 Блаславіў на дарогу;
Яны ўзялі бронь, селі, пабеглі.
Ўжо й зіма надыходзе, -
Сын не едзе ніводзін, -
Будрыс думаў, што ў бітвах палеглі.
Па сняжыстай дарожцы
Мчыцца ў зброі хтось к вёсцы,
А пад буркаю нешта хавае:
— «Кубел — гэта, знаць, ноша,
А ў ім рускія грошы».
60 - «Татка, — полька, твая сынавая!»
Па сняжыстай дарожцы
Мчыцца ў зброі хтось к вёсцы,
А пад буркаю нешта хавае.
— «Мусіць, з Прусаў, мой сыну,
Цягнеш кубел бурштыну?»
— «Татка, — полька, твая сынавая!»
Па сняжыстай дарожцы
Трэці нехта мкне к вёсцы,
А пад буркай вяліка здабыча.
70 Будрыс — што? — не пытае,
Толькі госці склікае,
На вяселле іх трэцяе кліча.

9 ліпеня 1905