ТРЫ БУДРЫСЫ
(Літоўская балада)
З польскай — А. Міцкевіча
Стары Будрыс трох сынаў,
Як сам, гэткіх літвінаў,
Да сябе на дзядзінец паклікаў,
Ды ім кажа: "Зважайце,
Коні борзда сядлайце,
Натачыце мячы ўміг і пікі!
"З Вільні вестку мне далі,
Што ўжо там наказалі
Тры вайны на тры свету староны:
10 Ольгерд рускіх біць едзе,
Скіргел — ляхаў-суседзяў,
А князь Кейстут разгроміць Тэўтоны.
"Вы, адважныя хлопцы,
Паслужыце старонцы,
Хай вядуць вас літоўскія богі!
Застаюся я дома,
Дам вам раду, вядома:
Трох вас ёсць і тры ёсць вам дарогі.
"Хай адзін у Расію
20 За Ольгердам шлях крые
Па-над Ільмень, пад мур Навагроду;
Там саболлі апоны,
Залатыя заслоны,
І ў купцоў там чырвонцаў, як лёду.
"Хай да князя Кейстута
Другі едзе, а хутка,
Крыжакоў хай знішчае дашчэнту!
Як пяску, там бурштынаў,
Сукны дзіўнай тканіны,
30 І там рызы ў ксяндзоў ў дыяментах.