Старонка:Londan.Kuli.djvu/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Я не А-Чоў… — пачаў А-Чо.

— Маўчаць! — быў адказ. — Маўчы, а то я табе растаўку галаву!

Шэмэр пастрашыў яго кулаком, і ён змоўк. Якая карысьць пярэчыць? Усёроўна гэтыя чэрці зробяць па-свойму. Ён пакорліва даў сябе прывязаць да дошкі, даўжынёю з яго цела. Шэмэр моцна нацягнуў рамяні, так моцна, што яны з страшэнным болем урэзаліся ў цела кітайца. Але ён ня скардзіўся, бо нядоўга будзе балець. Калі дошка павярнулася ў паветры, ён заплюшчыў вочы. І ў гэты момант ён у апошні раз уявіў сабе Сад Разважаньняў і Адпачынку. Яму здалося, што дзьмухае халодны ветрык, і ў садзе чутны вельмі прыемныя гукі. Птушкі прыгожа сьпяваюць. А за высокай сьцяною чутны заглушаныя гукі вясковага жыцьця.

Потым ён адчуў, што дошка спынілася, і па напружаньню мускулаў зразумеў, што ляжыць на сьпіне. Ён расплюшчыў вочы і проста перад сабою ўбачыў нож, які зьзяў на сонцы, убачыў яшчэ прычэпленае цяжкае жалеза. Потым пачуў прарэзьлівы голас сэржанта, які аддаваў загад, — і хуценька заплюшчыў вочы. Ён хацеў бачыць, як апу-