Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

-Са карміў яго мясам у прысутнасці ўсёй зграі і нікому другому мяса не даваў. Сабакі аж шалелі. Яны кідаліся вакол Ліп-Ліпа, пакуль ён еў, але блізка падыйсці не асмельваліся, таму што Міт-Са стаяў каля яго з пугай у руцэ. А калі мяса не было, Міт-Са адганяў запрэжку далей і рабіў выгляд, што корміць Ліп-Ліпа.

Белы Клык ўзяўся за работу ахвотна. Пакараючыся багам, ён у свой час прарабіў значна даўжэйшы шлях, чым астатнія сабакі, і значна глыбей, чым яны, уразумеў усю дарэмнасць супраціўлення волі багоў. Апрача таго, праследаванне, якое яму прышлося перанесці, памяншала ў яго вачах значэнне зграі і павялічвала значэнне чалавека. Ён не прывык адчуваць сябе залежным ад сваіх-жа субратоў. Ён амаль забыўся на Кіч, вернасць багам, уладу якіх прызнаў над сабой Белы Клык, зрабілася ледзь не адзіным даступным яму пачуццём. І Белы Клык старанна працаваў, слухаўся загадаў і падпарадкаваўся дысцыпліне. Ён працаваў сумленна і ахвотна. Гэтую ўласцівасць, якую мелі ўсе прыручаныя ваўкі і прыручаныя сабакі, Белы Клык меў у велізарнай ступені.

Белы Клык меў зносіны і з сабакамі, але гэтыя зносіны адбываліся на глебе варожасці і нянавісці. Ён ні колі не гуляў з імі. Ён умеў біцца — і біўся, аддаючы ў сто раз за ўсе ўкусы і прыцясненні, якія яму давялося перацярпець у тыя дні, калі Ліп-Ліп быў важаком зграі. Цяпер Ліп-Ліпа лічылі важаком толькі тады, калі ён бег на канцы доўгай вяроўкі наперадзе сваіх тава. рышоў і падскакваючых па снегу саней. На стаянках Ліп-Ліп трымаўся бліжэй да Міт-Са, Шэраму Бабру і Клу-Куч, не адважваючыся адыйсці ад багоў, таму што цяпер клыкі ўсіх сабак былі накіраваны супроць яго, і ён адчуў на сябе ўсю горач варожасці, якая прыходзілася раней на долю Белага Клыка.

Пасля падзення Ліп-Ліпа Белы Клык мог-бы зрабіцца важаком зграі. Але ён быў вельмі пануры і замкнёны для гэтага. Таварышы па запрэжцы атрымлівалі ад яго або ўкусы, або поўную абыякавасць. Пры сустрэчах з ім яны зварачалі ўбок, і ні адзін, нават самы смелы сабака не адважваўся адняць у Белага Клыка яго порцыю мяса. Наадварот, яны стараліся як мага хутчэй пра глынуць сваю долю, баючыся, як-бы ён не адабраў яе. Белы Клык добра засвоіў закон: прыгнятай слабага і падпарадкоўвайся дужаму. Ён