Удары пасыпаліся яшчэ часцей, зрабіліся больш цяжкімі і балючымі.
Шэры Бобр не сціхаючы наносіў удары, Белы Клык не сціхаючы рыкаў. Але гэта не магло прадаўжацца вечна. Хто-небудзь павінен быў уступіць, — і ўступіў Белы Клык. Страх зноў апанаваў ім. У першы раз у жыцці ён папаў у сапраўдную апрацоўку да чалавека. Боль ад выпадковых удараў палкай або каменем здаваўся ласкай у параўнанні з тым, што яму давялося перанесці зараз. Белы Клык здаўся і пачаў вішчэць і выць. Спачатку ён вішчэў пры кожным удары, але хутка страх яго перайшоў у жах, і віскі змяніліся несціхаючым выццём, якое не супадала з рытмам лупцавання. Нарэшце, Шэры Бобр апусціў руку. Белы Клык не спыняў выць, павіснуўшы ў паветры, як ануча. Гаспадар, як відаць, застаўся гэтым задаволены і кінуў яго на дно пірогі. Тым часам пірогу адносіла ўніз па цячэнню. Шэры Бобр узяўся за вясло. Белы Клык перашкаджаў яму грабсці. Індзеец са злосцю штурхануу яго нагой. У гэты момант свабодалюбівая воўчая натура зноў дала сябе адчуць у Белым Клыку, і ён уеўся зубамі ў нагу, абутую ў макасін. Папярэдняя лупцоўка была нішто ў параўнанні з той, якую яму давялося перанесці цяпер. Гнеў шэрага Бабра быў страшны, і Белы Клык спалохаўся да поўсмерці. На гэты раз Шэры Бобр пусціў у ход цяжкае вясло, і калі Белы Клык апынуўся на дне пірогі, на ўсім яго маленькім целе не было ні аднаго жывога месца. Шэры Бобр яшчэ раз піхнуў яго нагой, на гэты раз ужо знарок. Белы Клык не паўтарыў свайго нападу на макасін. Няволя дала яму яшчэ адзін урок. Ніколі, ні пры якіх акалічнасцях нельга кусаць бога — гаспадара і ўладара; цела бога свяшчэннае, і зубы такіх, як Белы Клык, не смеюць апаганьваць яго. Гэта лічылася, мабыць, самым страшным злачынствам, самай страшнай крыўдай, якой не было ні літасці, ні міласці.
Пірога прычаліла да берага, але Белы Клык не зварухнуўся і ляжаў, павіскваючы і чакаючы, калі Шэры Бобр выкажа сваю волю. Шэры Бобр пажадаў, каб Белы Клык вышаў з пірогі, і кінуў яго на бераг так, што той в усяго размаху выцяўся бокам аб зямлю. Белы Клык, дрыжучы ўсім целам, падняўся на ногі і