Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

але час ад часу шэрсць у яго на спіне ўсё-ж уставала дыбам.

— Што-ж тут дзіўнага! — сказаў адзін індзеец. — Яе бацька быў воўк. Праўда, яе маці была сабака, але хіба брат мой не прывязваў яе вясной на цэлыя тры ночы у лесе? Значыць, бацька Кіч быў воўк.

— Ужо год мінуў з таго часу, як яна ўцякла, Шэры Бобр, — сказаў другі індзеец.

— Што-ж тут дзіўнага, Язык Ласося? — адказаў Шэры Бобр. — Тады быў голад і сабакам нехапала мяса.

— Яна жыла з ваўкамі, — сказаў трэці індзеец.

— Ты праўду кажаш, Тры Арлы, — адказаў Шэры Бобр, паклаўшы руку на ваўчка, — і вось табе доказ.

Ваўчок паціху зарыкаў, адчуўшы дакрананне рукі, і рука адскочыла назад, рыхтуючыся ударыць яго. Тады ён схаваў клыкі і пакорліва прыпаў да зямлі, а рука зноў апусцілася і пачала чухаць яго за вуха і гладзіць па спіне.

— Вось табе доказ, — казаў далей Шэры Бобр. — Ясна, што Кіч — яго маці. Але бацька ў яго быў ваўком. Таму ў ім мала сабачага і шмат воўчага. У яго белыя клыкі, і я дам яму мянушку Белы Клык. Я сказаў. Гэта мой сабака. Хіба Кіч не належала майму брату? і хіба брат мой не памёр?

Ваўчок, які атрымаў такім чынам імя, ляжаў і слухаў.

Людзі не спынялі гаварыць яшчэ некаторы час. Затым Шэры Бобр выняў нож з ножан, якія віселі ў яго на шыі, пайшоў у хмызняк і выразаў палку. Белы Клык назіраў за ім. Шэры Бобр зрабіў на абодвух канцах палкі па засечцы і прывязаў да іх рамяні з сурамяці. Адзін рамень ён абвязаў вакол шыі Кіч. Затым падвёў яе да маленькай хвоі і прывяза другі рамень да дрэва. Белы Клык пайшоў за маткай і лёг побач з ёй. Язык Ласося працягнуў да ваўчка руку і перакуліў яго на спіну. Кіч спалохана глядзела на іх. Белы Клык адчуў, як страх зноў ахапляе яго. Ён не здолеў падавіць у сабе рыку, але кусацца ўжо не асмельваўся. Рука з растапыранымі кручкаватымі пальцамі пачала чухаць яму жывот і перакочваць з аднаго боку на другі. Ляжаць на спіне з задзёртымі ўверх нагамі было смешна і няёмка. Апрача таго, Белы Клык адчуваў сябе такім бездапаможным, што ўся яго істота абуралася