Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але ў тую-ж хвіліну пачуўся нейкі падазроны трэск, і Аднавокі са здзіўленнем убачыў маладую хвою, якая нахілілася і была гатова вось-вось ударыць яго. Пашчэнкі ваўка разняліся, ён кінуўся ад гэтай незразумелай небяспекі назад, вышчараўшы зубы, у горле яго за кляктаў рык, шэрсць стала дыбам ад лютасці і страху. А стройнае дрэўца выпрасталася, і трусік зноў заскакаў высока ў паветры. Ваўчыца раззлавалася. У пакаранне, яна ўелася клыкамі ў плячо Аднавокага, а ён, спалоханы гэтым нечаканым нападам, з разлютаванасцю рвануў ваўчыцу за морду. Такі адказ у сваю чаргу з'явіўся для ваўчыцы нечаканасцю, і яна наскочыла на Аднавокага, рыкаючы ад абурэння. Аднавокі ужо зразумеў сваю памылку і паспрабаваў уласкавіць ваўчыцу, але яна не спыняла кусаць яго; тады, пакінуўшы ўсе свае спробы да прымірэння, воўк пачаў вы. кручвацца ад яе ўкусаў, хаваючы галаву і падстаў. ляючы пад яе зубы то адно плячо, то другое.

Тым часам трус прадаўжаў свой танец у паветры. Ваўчыца ўселася на снег, і Аднавокі стары, баючыся цяпер сваёй таварышкі яшчэ больш, чым таямнічай хвоі, зноў прыгнуў. Схапіўшы труса і апусціўшыся з ім на зямлю, ён не зводзіў свайго адзінага вока з дрэўца. Як і раней, яно сагнулася да самай зямлі. Воўк скурчыўся, чакаючы немінучага ўдару, шэрсць на ім стала дыбам, але зубы не выпускалі здабычы. Аднак, удару не было. Дрэўца так і асталося схіленым над ім. Як толькі воўк пачынаў рухацца, хвоя таксама рухалася, і ён бурчэў на яе праз сціснутыя пашчэнкі; калі ён стаяу спакойна, дрэўца таксама не варушылася, і воўк парашыў, што так больш бяспечна. Аднак, цёплая кроу труса здавалася яму вельмі смачнай. З гэтага цяжкага становішча яго вывела ваўчыца. Яна ада брала ў яго труса, і пакуль хвоя пагражаюча гойдалася і калыхалася над ёй, спакойна адгрызла яму галаву. Хвоя зараз-жа выпрасталася і больш не трывожыла іх, заняўшы належнае ёй вертыкальнае палажэнне, у якім дрэва расце ад прыроды. А ваўчыца з Аднавокім падзялілі паміж сабой здабычу, незразумелым чынам злоўленую для іх хвояй.

Шмат траплялася ім такіх слядоў і прагалін, дзе трусы гойдаліся высока ў паветры, і воўчая пара абследавала іх усё; ваўчыца заўсёды была першай,