Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Пакіньце мяне ў спакоі, я ні на што не прыгодны. Спакойнай ночы...

Павекі яго задрыжэлі, і закрыліся, галава схілілася на грудзі. І як толькі ён лёг на коўдры, у марозным паветры пачулася моцнае храпенне.

Але, апрача храпення, чуліся і іншыя гукі. Здалек, ледзь улоўнае на такой адлегласці, даносілася выццё галоднай стаі, якая пагналася за другой здабычай узамен толькі што ўлізнуўшага чалавека.