Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сока да дрэў. Затым, пры дапамозе сабак, падняў на канаце труну і паставіў яе на гэтым памосце.

— Да Біла дабраліся, і да мяне, можа быць, таксама дабяруцца, але вас, малады чалавек, яны не дастануць, — сказаў ён, звяртаючыся да нябожчыка, пахаванага высока на дрэвах.

Пасля гэтага Генры рушыў у дарогу. Пустыя сані лёгка падскоквалі за прыбавіўшымі ходу сабакамі, якія таксама ведалі, што небяспека міне іх толькі та ды, калі яны дабяруцца да форта Мак-Гэры.

Цяпер ваўкі праследавалі яго яшчэ больш адкрыта, спакойнай рысцой беглі яны ззаду саней і побач, вы сунуўшы языкі, варушачы худымі бакамі. Ваўкі былі да таго худыя, — скуры ды косці, толькі мускулы выступалі, як вяроўкі, — што Генры здзіўляўся, як яны трымаюцца на нагах і не валяцца ў снег.

Ён баяўся, што цемната насцігне яго ў дарозе. У поўдзень сонца не толькі сагрэла паўднёвую частку неба, але нават бледны залацісты абадок паказаўся над гарызонтам. Генры прыняў гэта як добрую адзнаку. Дні рабіліся даўжэйшымі. Сонца даўжэй аставалася на небе. Але як толькі ветлівыя праменні яго змерклі Генры зрабіў прывал. Да поўнай цемнаты аставалася яшчэ некалькі гадзін шэрага дзённага святла і сумнага змяркання, і ён ужыў іх на тое, каб назапасіць, як мага больш галля.

Разам з ноччу да яго прышоў жах. Ваўкі асмялелі Ды і праведзеная без сну ноч зрабіла свой уплыў на Генры. Захутаўшыся ў коўдру, паклаўшы сякеру паміж кален, ён скурчыўся каля агню і ніяк не мог перамагчы сон. Абодва сабакі шчыльна ціснуліся да яго. Адзін раз ён прачнуўся і на адлегласці якіх небудзь дванаццаці футаў ад сябе ўбачыў вялікага шэрага ваўка аднаго з самых буйных ва ўсёй стаі. Звер павольна пацягнуўся, як лянівы сабака, усёй пашчай пазяхнуў Генры прама ў твар, пазіраючы на яго, як на сваю ўласнасць, нібы чалавек быў усяго толькі здабычай, якая рана ці позна, а дастанецца яму.

Такая ўпэўненасць адчувалася ў паводзінах усёй стаі. Генры налічыў штук дваццаць ваўкоў, якія ўтаропіліся на яго галоднымі вачыма або спакойна спалі на снезе. Яны нагадвалі яму дзяцей, якія сабраліся ва-