Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нарэшце, ён падняўся — так стомлена, нібы мускулы яго страцілі ўсякую пругкасць, і пачаў запрагаць сабак. Адзін пастронак ён надзеў сабе на плечы і разам з імі пацягнуў сані. Але ішоў ён нядоўга, і як толькі пачало цямнець, зрабіў прывал і прыгатаваў як мага больш галля. Потым накарміў сабак, павячэраў і прымасціў сабе пасцель каля сагана агню.

Але Генры не суджана было заснуць. Не паспеў ён заплюшчыць вочы, як ваўкі падышлі ледзь не да самага атню. Каб разгледзець іх, ужо не трэба было напружваць зрок. Цесным кальцом акружалі яны агонь, і Генры зусім ясна бачыў, як адны з іх ляжалі, другія сядзелі, трэція падпаўзалі на бруху бліжэй да агню або блукалі вакол яго. Некаторыя нават спалі. Яны скручваліся на снезе клубком па-сабачаму і спалі моцным сном, які цяпер быў яму недаступны.

Генры расклаў вялікі агонь, таму што ведаў, што толькі агонь з'яўляецца перашкодай паміж ято целам і клыкамі галодных ваўкоў. Абодва сабакі не адыходзілі ад чалавека, цягнуліся да яго, просячы аховы, вылі, вішчэлі і пачыналі шалёна раўці, калі які-небудзь воўк падбіраўся бліжэй астатніх. Пачуўшы роў сабак, увесь круг прыходзіў у рух, ваўкі ўскаквалі са сваіх месц і імкнуліся ўперад, нецярпліва выючы равучы. Потым зноў клаліся на снезе і адзін за адным пачыналі засынаць.

Круг звужаўся ўсё цясней і цясней. Паволі, дзюйм за дзюймам, то адзін, то друтівок паузком падкрадваўся ўперад, пакуль усе яны не былі на адлегласці амаль аднаго прыжка ад Генры. Тады ён хапаў з агню галавешкі і кідаў імі ў стаю. Гэта выклікала хуткае адступленне, якое суправаджалася раз'юшаным выццём і спалоханым ровам, калі пушчаная трапнай рукой галавешка пападала ў якога-небудзь вельмі смелага ваўка.

Раніца застала Генры асунуўшымся і змучаным, вочы ў яго запалі ад бяссоннай ночы. У цемнаце ён зварыў сабе снеданне, а ў дзевяць гадзін, калі дзённае святло разагнала ваўкоў, узяўся за справу, якую абдумаў за доўгія начныя гадзіны. Ссекшы некалькі маладых хвоек, ён зрабіў з іх памост і прывязаў яго вы-