Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

знік і жах перад невядомасцю, што падпільноўвала раней на кожным кроку.

Жыццё зрабілася спакойным і лёгкім. Яно цякло гладка, не засмучалася ні страхамі, ні варожасцю.

Яму нехапала снегу, але ён не мог ясна ўсвядоміць сабе гэтага. «Як зацягнулася лета!» — падумаў-бы ён, напэўна, калі-б думка пра снег прышла яму ў галаву; але гэтага не здаралася, і Белы Клык толькі няясна і несвядома адчуваў патрэбу ў снезе. Таксама-ж у летнюю спякоту, калі прыходзілася пакутваць ад сонца, ён адчуваў лёгкія прыступы суму па Поўначы. Але сум гэты выяўляўся толькі ў трывозе, прычыны якой аставаліся няяснымі для яго самога.

Белы Клык ніколі не адрозніваўся экспансіўнасцю. Ён умеу прыціскацца галавой да гаспадара і ласкава бурчэць, і толькі гэтымі спосабамі і выказваў сваю любоў. Але неўзабаве ён даведаўся і пра трэці спосаб. Смех багоў заўсёды вельмі моцна дзейнічаў на Белага Клыка. Смех прыводзіў яго ў шаленства, прымушаў траціць рассудак ад ярасці. Але на гаспадара Белы Клык не ўмеў злаваць, і калі той пачаў дабрадушна жартаваць і смяяцца над ім, ён прышоў у замяшанне. Белы Клык адчуваў, як у ім узнімаецца ранейшая злосць, але на гэты раз ёй прыходзілася змагацца з любоўю. Ён не мог злаваць, а ў той-жа час так або інакш трэба было адказваць на смех. Спачатку ён стараўся захаваць велічны выгляд, але гаспадар зарагатаў больш гучна. Белы Клык набраўся яшчэ больш велічы, а гаспадар зарагатаў яшчэ больш гучна. Нарэшце Белы Клык здаўся. Пашчэнкі яго злёгку разняліся, верхняя губа ледзь задрыжэла, і ў вачах з'явілася камічнае выражэнне, якое гаварыла не столькі аб смеху, колькі аб любові. Белы Клык навучыўся смяяцца. Ён навучыўся таксама ўзнімаць вазню з гаспадаром, дазваляў валіць сябе з ног, перакульваць на спіну, рабіць над сабой усякія жарты. У адказ на гэта ён прытвараўся разгневаным, увесь натапырваўся, раз'юшана бурчэў і ляскаў зубамі, робячы выгляд, што хоча ўчапіцца ў гаспадара. Але Белы Клык ніколі не забываўся. Зубы яго заўсёды ляскалі ў паветры, не закранаючы Скота. І ў канцы такой вазні, калі ўдары, штуршкі, лясканне зубоў і бурчэнне рабіліся ўсё мац