Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і велічна адыходзіў убок. Калі-ж Коллі надта насядала, ён з цярплівым і сумуючым выглядам апісваў круг, падстаўляючы ёй плячо і хаваючы галаву. Між іншым калі вострыя зубы ўядаліся яму ў заднюю нагу, адступаць прыходзілася значна паспешней, ужо не клапоцячыся аб велічы. Але ў большасці выпадкаў Белы Клык ухітраўся захоўваць дастойны і ледзь не пераможны выгляд. Ён не заўважаў Коллі, калі толькі гэта было магчыма, і стараўся не пападацца ёй на вочы. Убачыўшы Коллі ці пачуўшы яе голас паблізу, ён уставаў з месца і адыходзіў.

Белы Клык многа чаму павінен быў навучыцца тут. Жыццё на Поўначы было зусім простае ў параўнанні са складанымі справамі Сіера-Вісты. Перш за ўсё Белы Клык павінен быў пазнаёміцца з сям'ёй гаспадара, але яму прыходзілася рабіць гэта і ў мінулым. Міт-Са і Клу-Куч належалі Шэраму Бабру, елі яго ежу, грэліся каля яго агню і спалі пад яго коўдрамі, таксама-ж і ўсё жыхары Сіера-Вісты, як думау Белы Клык, належалі яго гаспадару.

Але і тут заўважалася розніца, і розніца досыць значная. Сіера-Віста была куды больш вігвама Шэрага Бабра. Беламу Клыку даводзілася сустракацца з вельмі многімі людзьмі. У Сіера-Вісце жыў суддзя Скот са сваёй жонкай. Затым там былі дзве сястры гаспадара — Бэт і Мэры. Была жонка гаспадара — Эліс і, нарэшце, яго дзеці — Уідон і Мод, двое карапузаў, чатырох і шасці год. Ніхто не мог расказаць Беламу Клыку аб усіх гэтых людзях, а аб узах сваяцтва і чалавечых узаемаадносінах ён не ведаў нічога, ды і ніколі-б не здолеў даведацца. І ўсё-ж ён хутка зразумеў, што ўсе гэтыя людзі належаць яго гаспадару. Затым, не выпускаючы самай малой магчымасці для назірання за іх учынкамі, словамі, нават інтанацыямі галасоў ён паступова разабраўся ступ блізасці кожнага з жыхарoў Сіера-Bісты да гаспадара, адчуў прыхільнасць, якой ён дарыў іх. І адпаведна ўсяму гэтаму Белы Клык пачаў адносіцца да новых багоў. Тое, што цаніў гаспадар, цаніў і ён; тое, што было дорага гаспадару, павінен быў усяляк песціць і ахоўваць і Белы Клык.

Так абстаяла справа з дзецьмі. Усё сваё жыццё Белы Клык не цярпеў дзяцей. Ён баяўся і не мог вытрымаць