зена, нават не гледзячы на густую шэрсць, якая пакрывала шыю, калі-б зубы бульдога з самага пачатку не прышліся так блізка да грудзей. У Чэрокі пайшло шмат часу на тое, каб дабрацца да горла Белага Клыка, і пры гэтым ён забіў сабе ўсю пашчу тоўстымі складкамі скуры.
Тым часам звер, што прачнуўся ў Прыгажуну Сміту, выцесніў у ім апошнія рэшткі розуму. Убачыўшы, што Вочы Белага Клыка ўжо зацягваюцца туманам, ён зразумеў, што бітва прайграна. Нібы сарваўшыся з ланцуга, ён кінуўся да Белага Клыка і пачаў страшэнна біць яго нагамі. У натоўпу пачуліся абураючыя крыкі і свіст, але гэтым справа і абмежавалася. Не звяртаючы ўвагі на пратэст гледачоў, Прыгажун Сміт не спыняў біць Белага Клыка, калі ў натоўпе раптам паднялася нейкая мітусня. Малады чалавек, які толькі-што прыбыў, кінуўся ўперад, бесцырамонна расштурхаючы ўсіх направа і налева. Ён увайшоў у круг якраз у тую хвіліну, калі Прыгажун Сміт падымаў нагу для наступнага удару. Перанёсшы ўвесь цяжар на другую нагу, ён знаходзіўся ў стане няўстойлівай роўнавагі. У гэты момант малады чалавек з надзвычайнай сілай ударыў яго кулаком па твары. Прыгажун Сміт не ўтрымаўся на адной назе і, падскочыўшы ў паветры, паваліўся дагары на снег.
Малады чалавек павярнуўся да натоўпу.
— Палахліўцы, — закрычаў ён. — Быдла
Ён не памятаваў сябе ад гневу, таго гневу, які апаноўвае толькі здаровага чалавека. Яго шэрыя вочы палалі сталёвым блескам. Прыгажун Сміт падняўся на ногі і баязліва падышоў да яго. Незнаёмы не зразумеў яго намераў. Не падазраючы, што мае справу са страшным палахліўцам, ён вырашыў, што той хоча біцца. І, крыкнуўшы: «Быдла!», ён у другі раз паваліў яго дагары. Прыгажун Сміт парашыў, што ляжаць на спіне больш небяспечна, і ўжо не рабіў ніякіх спроб падняцца на ногі.
— Мэт, дапамажыце мне! — крыкнуў незнаёмы паганятаму, які разам з ім вышаў на круг.
Абодва яны нахіліліся над сабакамі. Мэт узяўся за Белага Клыка, каб адцягнуць яго ўбок, як толькі Чэрокі аслабіць сваю мёртвую хватку. Малады чалавек