Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ад лютай злосці. Ён сабраў апошнія сілы і ўскочыў на ногі. Але варта было яму пачаць кідацца па кругу з пяцідзесяціфунтовым грузам, што павіс у яго на шыі, як ярасць уступіла ў ім месца дзікаму страху. Жывёльная прагнасць жыцця зноў авалодала Белым Клыкам, і розум у ім згас, падпарадкоўваючыся жаданням цела: Бегаючы ўзад і ўперад па кругу, спатыкаючыся, падаючы і зноў падымаючыся, Белы Клык спрабаваў уставаць на дыбы, падкідаў свайго ворага ў паветры, і ўсё-ж усе яго намаганні вызваліць шыю ад пашчэнак бульдога, якія пагражалі смерцю, былі дарэмнымі.

Нарэшце, ён перакуліўся на спіну выбіўшыся з сіл, а бульдог тым часам хутка перахапіў зубамі і, захопваючы пашчай усё больш і больш скуры, амаль не даваў Беламу Клыку магчымасці змяніць дух. Гром апладысментаў вітаў пераможца, з натоўпу крычалі: «Чэрокі! Чэрокі!» Бульдог старанна завіляў абрубкам свайго хваста. Але апладысменты не адцягвалі яго ўвагі. Хвост і масіўныя пашчэнкі дзейнічалі зусім незалежна адно ад аднаго. Хвост хадзіў з аднаго боку ў другі, а пашчэнкі ўсё мацней і мацней сціскалі Беламу Клыку горла.

У гэтую хвіліну ўвагу гледачоў прыцягнулі староннія гукі. Пачуліся крыкі паганятых сабак і звон бомаў. За выключэннем Прыгажуна Сміта, усе прысутныя за трывожыліся, парашыўшы, што наляцела паліцыя. Неўзабаве на дарозе паказаліся два мужчыны, якія беглі побач з санкамі і сабакамі. Людзі гэтыя накіроўваліся не з горада, а ў горад, варочаючыся, як відаць, з якой-небудзь разведачнай экспедыцыі. Убачыўшы натоўп, яны спынілі сабак і падышлі даведацца, у чым справа.

Адзін з іх быў высокі малады чалавек; яго гладка выбрыты твар пачырванеў ад быстрага руху на марозе. Другі, паганяты, быў ніжэй ростам і з вусамі. Белы Клык зусім спыніў барацьбу. Час ад часу ён пачынаў сударгава біцца, але ўсякае супраціўленне было дарэмнае. Бязлітасныя пашчэнкі ворага ўсё мацней і мацней сціскалі яму горла, нехапала паветра, і дыханне Белага Клыка рабілася карацейшым з кожнай хвілінай. Вена ў яго на горле была-б даўно перагры-