Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ны-ж момант зноў стаяў на нагах, але зубы Чэрокі ўжо уеліся яму у горла.

Хватка была не зусім удалай, яна прышлася надта нізка, бліжэй да грудзей, але Чэрокі не разнімаў пашчэнак. Белы Клык ускочыў на ногі і пачаў кідацца з боку у бок, спрабуючы скінуць бульдога. Пачуўшы на сабе цяжар цела Чэрокі, ён ашалеў ад ярасці. Чэрокі звязваў яго рухі, пазбаўляў яго свабоды дзеянняў. Усімі сваімі інстынктамі Белы Клык паўставаў супроць гэтай пасткі. Яна прыводзіла яго ў шаленства. На некалькі хвілін Белы Клык літаральна страціў разважлівасць. Ім авалодала жывёльная прагнасць жыцця. Цела яго рвалася да яго. Ён дзейнічаў несвядома. Розум згас, уступіўшы месца сляпому імкненню да жыцця, да руху. Рухацца, у што-б там ні было рухацца, — бо жыццё выяўляецца толькі ў руху.

Не спыняючыся ні на адну секунду, Белы Клык кружыўся, прыгаў, намагаючыся скінуць пяцідзесяці. фунтовы груз, які павіс у яго на шыі. Бульдог не разнімаў пашчэнкі. Зрэдку, калі яму ўдавалася на адзін момант дакрануцца нагамі зямлі, ён спрабаваў су праціўляцца Беламу Клыку. Але ў наступную-ж хвіліну Чэрокі адрываўся ад зямлі і апісваў круг у паветры, пакараючыся кожнаму руху ашалеўшага Белага Клыка. Чэрокі рабіў так, як загадваў яму, інстынкт. Ён ведаў, што разнімаць пашчэнкі нельга, і гэтае ўсведамленне правільнасці сваіх дзеянняў прымушала яго часамі дрыжэць ад асалоды. У такія хвіліны Чэрокі нават заплюшчыў вочы і, не лічачыся з болем ад удараў, дазваляў Беламу Клыку круціць сябе то у той, то у другі бок. Усё гэта не ўлічвалася. Важна было адно: не разнімаць зубоў, і Чэрокі не разнімаў іх.

Белы Клык пакінуў кідацца, толькі канчаткова выбіўшыся з сіл. Ён ужо нічога не мог зрабіць, нічога не мог зразумець. Ні разу за ўсю сваю кар'еру байца яму не даводзілася перанесці нічога падобнага. Сабакі, з якімі даводзілася біцца раней, біліся зусім інакш. З імі трэба было дзейнічаць так: учапіўся, рвануў зубамі, адскочыў, учапіўся, рвануу зубамі, адскочыў. Белы Клык напалову ляжаў на зямлі, цяжка дыхаючы. Не разнімаючы зубоў, Чэрокі налягаў на яго ўсім целам, спрабуючы паваліць праціўніка набок. Белы Клык су-