Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

загадвае яму ісці з гэтым чалавекам. і калі Прыгажун Сміт пасадзіў яго на прывязь у форце, ён зразумеў, што той загадвае яму астацца і заслужыў пакаранне. Яму даводзілася і раней бачыць, што сабак, якія ўцяклі ад новага гаспадара, білі таксама, як білі яго зараз. Белы Клык быў мудры, але ў ім жылі сілы, перад якімі знікала і сама мудрасць. Адной з гэтых сіл была вернасць. Белы Клык не любіў шэрага Бабра, і ўсё-ж вернасць жыла ў ім наперакор волі і гневу бога. Тут ужо нічога не зробіш. Вернасць была неад ёмнай сутнасцю яго натуры. Яна з'яўлялася адметнай рысай яго пароды адрознівала яе ад усіх іншых жывёл. Вернасць прывяла ваўка і дзікага сабаку да чалавека і дазволіла ім зрабіцца яго таварышамі.

Пасля збівання Белага Клыка адвялі назад у форт. Але на гэты раз Прыгажун Сміт прывязаў яго да палкі. Аднак, нялёгка адмаўляцца ад свайго бажаства, не так проста далося гэта і Беламу Клыку. Ён лічыў шэрага Бабра сваім богам і далей чапляўся за яго. Шэры Бобр здрадзіў і адверг Белага Клыка, але гэта нічога не значыла. Нездарма-ж Белы Клык аддаўся Шэраму Бабру і целам і душой. Пакараючыся бажаству, ён дзейнічаў ад шчырага сэрца, і яго сувязь з гаспадаром было не так лёгка парваць.

І ноччу, калі ўвесь форт спаў, Белы Клык пачаў грызці палку, да якой яго прывязалі. Палка была сухая і цвёрдая і так блізка знаходзілася каля шыі, што ён ледзь дастаў яе. Беламу Клыку ўдалося схапіць прывязь зубамі толькі шляхам пакутнага напружання ўсіх шыйных мышц; а на тое, каб перагрызці дрэва, яму спатрэбілася некалькі гадзін найцярплівейшай работы. Наогул кажучы, сабакі не здольны на гэта і ніколі не робяць гэтага. Але Белы Клык зрабіў і досвіткам уцёк з форта, а на шыі ў яго матляўся кавалак палкі.

Белы Клык быў мудры. і калі-б ён быў толькі мудры, ён не прышоў-бы да шэрага Бабра, які ўжо два разы здрадзіў яму. Але вернасць гнала назад, і ён вярнуўся для таго, каб гаспадар здрадзіў яму ў трэці раз. Зноў Белы Клык дазволіў шэраму Бабру надзець рамень на шыю, і зноў за ім прышоў Прыгажун Сміт. і на гэты раз Беламу Клыку папала яшчэ больш, чым раней. Шэры Бобр абыякава глядзеў, як белы чалавек