Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

было шмат турбавацца. Беламу Клыку варта было толькі з'явіцца на прыстані, калі чужыя сабакі сходзілі на бераг. Гэтага было досыць,-яны кідаліся на яго. Так загадваў ім інстынкт. Сабакі чулі ў Белым Клыку Лясную Глуш, невядомасць, жах, вечную пагрозу, чулі ў ім таго самага звера, які хадзіў крадучыся ў цемры, што акружала кастры. Яны-ж, знаходзячыся бліжэй да агню, выхоўвалі ў сабе другія інстынкты і пачыналі баяцца лясной Глушы, якой яны здрадзілі і якую пакінулі. Ад пакалення да пакалення перадаваўся сабакам гэты страх. На працягу вякоў Лясная Глуш пагражала жахам і пагібеллю. І ўвесь гэты час сабакі карысталіся правам забіваць усякую істоту, якая з'яўлялася з Лясной Глушы, і права гэтае было атрымана імі ад уладароў. Так сабакі абаранялі сябе і багоў, якія дазволілі быць ім у іх асяроддзі. І таму паўднёвым сабакам, збягаўшым па трапу на бераг Юксна, досыць было ўбачыць Белага Клыка, каб адчуць непераадольнае жаданне кінуцца і разарваць яго. Сярод прыезджых сабак пападаліся і гарадскія, але інстынктыўны страх перад Ляской Глушшу захаваўся і ў іх. І калі пры яркім дзённым святле яны бачылі звера, падобнага на ваўка, то сабакі глядзелі на яго не толькі сваімі ва чыма. Яны глядзелі на Белага Клыка вачыма ўсіх продкаў, і памяць, атрыманая ў спадчыну ад усіх папярэдніх пакаленняў, падказвала ім, што перад імі стаіць воўк, да яго парода іх адчувае даўнюю варожасць.

Усё гэта прыносіла радасць у жыцці Белага Клыка. Калі адным сваім выглядам ён прымушае сабак кідацца ў бойку, тым лепш для яго і тым горш для іх саміх. Яны глядзелі на Белага Клыка як на сваю законную здабычу, і ён таксама-ж адносіўся і да іх.

Нездарма Белы Клык убачыў упершыню дзённае святло ў адзінотным логаве ў першых-жа сваіх бойках меў такіх праціўнікаў, як белая курапатка, ласка і рысь. І нездарма яго ранняе дзяцінства было засмучана варожасцю з Ліп-Ліпам і з усёй зграяй маладых сабак. Калі-б склалася яго жыццё інакш,-і ён сам быў бы іншым. Не было-б у пасёлку Ліп-Ліпа, Белы Клык правёў-бы сваё дзяцінства у коле іншых шчанюкоў, быў-бы больш падобным на сабаку і з большай цярплівасцю адносіўся-б да сваіх суродзічаў. Калі-б шэры