Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гульваўся вольна сярод зграі, што прыносіла яму на першы час вялікую прыемнасць...

Быў тут і стары сівы Бэсік, якому ранейшыя дні дастаткова было вышчарыць зубы, каб прагнаць спалоханага Белага Клыка. Раней Бэсік не раз прымушаў Белага Клыка пераконвацца ва ўласнай нікчэмнасці, але цяпер той-жа Бэсік дапамог яму ацаніць тыя перамены, якія адбыліся ў ім самым. Бэсік старэў, сілы ў яго слабелі, а маладосць рабіла Белага Клыка ўсё дужэйшым і дужэйшым.

Перамена ва ўзаемаадносінах з сабакамі зрабілася яснай Беламу Клыку ў часе дзяльбы толькі што забітага лося. Ён атрымаў капыта з часткай галёнкі, на якой было досыць многа мяса. Уцёкшы ад сабак, якія біліся, далей у лес, каб яго ніхто не бачыў, Белы Клык узяўся за сваю здабычу, як раптам на яго наляцеў Бэсік. Яшчэ не паспеўшы як належыць скеміць, у чым справа, Белы Клык двойчы разануў старога пса зубамі і адскочыў убок. Аслупянеўшы ад такой дзёрзкай і ім. клівай атакі, Бэсік бяссэнсна ўтаропіў вочы на Белага Клыка, а костка са свежым мясам ляжала паміж імі.

Бесік быў стары і ўжо ведаў цану адвагі маладых сабак, якіх раней яму вельмі лёгка было прыстрашыць, Як гэта не было прыкра, але ўсё-ж крыўду прыходзілася глытаць, і стары Бесік заклікаў на дапамогу ўсю сваю мудрасць, каб не схібіць перад маладымі сабакамі, У мінулыя дні справядлівы гнеў прымусіў-бы яго прыгнуць на Белага Клыка. Але зараз слабеючыя сілы не дазвалялі адважыцца на такі ўчынак. Увесь натапырыўшыся, ён грозна пазіраў на Белага Клыка, а той, успомніўшы свой былы страх, скруціўся, зрабіўся адразу маленькім шчанюком і ўжо меркаваў сам сабе, як-бы яму адступіць з магчыма меншай ганьбай.

Вось тут Бэсік і зрабіў памылку. Меў-бы ён пагрозны і люты выгляд — усё было-б добра. Белы Клык, які прыгатаваўся для таго, каб уцякаць, адступіў-бы, пакінуўшы яму мяса. Але Бэсік не захацеў чакаць. Парашыўшы, што перамога астаецца за ім, ён зрабіў крок уперад. Як толькі Бэсік бесклапотна апусціў галаву, каб панюхаць мяса, Белы Клык злёгку натапырыўся. Нават зараз можна было вызваліцца з гэтага становішча. Калі-б Бэсік стаяў з высока паднятай галавой, грозна пазіраючы на праціўніка, Белы Клык нарэшце