Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ў тое месца, дзе ў цемнаце блішчэлі пара вачэй, можна было разгледзець, хоць і не адразу, абрысы жывёлы. Часамі ўдавалася нават заўважаць, як жывёлы пераходзяць з месца на месца.

Вазня сярод сабак прыцягнула ўвагу Біла і Генры. Нецярпліва скавычачы, Аднавухі то ірваўся з прывязі ў цемнату, то адстушаў назад, з азвярэннем грызучы палку.

— Глядзі, Біл! — прашаптаў Генры.

У круг, асветлены агнём, ціханька, бокам прашмыгнуў ззер, падобны да сабакі. Ён падыходзіў пужліва і ў той-жа час нагла, звярнуўшы ўсю ўвагу на сабак, але не выпускаючы з-пад увагі і людзей. Аднавухі кінуўся да прышэльца, наколькі дазваляла палка і нецярпліва заскавытаў.

— Гэты дурань, здаецца, ніколькі не баіцца, — ціха сказаў Біл.

— Ваўчыца, — шапнуу Генры. Цяпер я разумею, што здарылася з Фэці і з Фрогам. Стая выпускае яе, як прынаду. Яна прываблівае сабак, а астатнія накідаюцца і пажыраюць іх.

У агні нешта затрашчала. Палена адкацілася ўбок з моцным сіпеннем. Спалоханы звер адным прыжком знік у цемры.

— Ведаеш, што я думаю, Генры? — сказаў Біл.

— Што?

— Гэта — той самы звер, якога я агрэў палкай.

— Тут і думаць няма чаго, — адказаў Генры.

— Я вось што хачу сказаць, — казаў далей Біл: — відаць, што ён прызвычаіўся да агню, і гэта мне здаецца падазроным.

— Ён ведае больш, чым належыць ведаць паважаючаму сябе ваўку, — згадзіўся Генры. — Воўк, які з'яўляецца да кармежкі сабак, — бывалы звер.

— У старога Вілэна быў калісьці сабака, які пайшоў разам з ваўкамі, — разважаў уголас Біл. — Добра гэта памятаю. Я яшчэ падстрэліў яго ў стаі ваўкоў на ласінай пашы ля Літл-Стыка. Стары Вілэн плакаў, як дзіця. Гаварыў, што цэлыя тры гады яго не бачыў. Ён усё з ваўкамі бегаў.

— Я думаю, што правільна разважаеш, — гэтаму не адзін раз даводзілася есці рыбу з рук чалавека.