Перайсці да зместу

Старонка:Levanovic Paviel.Druzba.djvu/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усхваляваны хлопчык прыпаў да зямлі і пачаў разглядаць шпалы. Невядома хто вырваў кастылі і развінціў рэйку.

— Што рабіць? - запытаў Тарасік у Дружка.

Сабака забіў хвастом і панюхаў развінчаную рэйку. Ён адчуваў хваляванне свайго таварыша.

Тарасік узняўся са шпал і ў раздум’і агледзеўся навокал. Пройдзе поезд, і тут астануцца ад яго адны шчэпкі. У хвіліну раздум’я ў яго з'явілася надзея на ратунак, ён рашыў паклікаць дарожнага раманцёра Ігната. Жыў Ігнат у ляску, непадалёку ад чыгункі, і Тарасіку бліжэй будзе да яго, чым да станцыі. Хлопчык саскочыў з насыпа на скошаны луг і паімчаўся да Ігната.

На лузе стаялі прысадзістыя копы зялёнага сена. Ад іх веяла завяўшымі пахучымі травамі. Дружок апярэдзіў Тарасіка, хоць і бег хлопец з усяе сілы. Нечакана сабака прыпыніўся ля капы і спрытна пачаў разрываць сена. Тонкая трава як пух ляцела з-пад яго лап. А парыў вецярка прынёс Тарасіку востры казытлівы пах медуніцы.

Тое, што сабака так злосна разрывае капу, зацікавіла хлопчыка. Ён прыбег да капы, і ў гэты-ж самы момант сабака выцягнуў клунак і пачаў яго разрываць зубамі. З клятчатай хусткі выпаў акраец аржанога хлеба, кавалак ружовага сала і невялікі наган.

Тарасік падняў наган і крыху спалохаўся.

„Хто-ж яго паклаў сюды? Ну, няхай хлеб, сала, — то мабыць касцы забыліся ў капе, а чаму наган сюды патрапіў? - разважаў хлопчык. -Трэба аднесці чырвонаармейцам, -—а поезд?“

І Тарасік рашыў ісці да Ігната, а наган, каб хто не ўбачыў у руках, паклаў у кішэню. Ля капы сабака смачна еў сала і весела пазіраў на свайго таварыша.

7