Старонка:Levanovic Paviel.Druzba.djvu/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сабака. Тарасік доўга глядзеў ім услед ім услед і, калі яны былі далёка ў полі, успомніў, што забыўся запытацъ, кудыі яны ідуць са сваім сабакам. „Такі сабака і Дружок мой, я мог-бы з імі пайсці”-думаў Тарасік.

І тут хлопчык успомніў. Непадалёку ад вёскі Малыя Баркі тры дні ідзе бой. Грымяць гарматныя стрэлы, бегаюць па іржышчы матацыклы, ходзяць лесам танкі, ламаючы векавыя дубы. Па ўсім раёне размясціліся войскі. Ідуць манеўры.

Рашыў Тарасік пайсці паглядзець на танкі, якія пераходзяць раку. Раней хацеў паклікаць сяброў, а потым перадумаў іпайшоў адзін. Ішоў сцяжынкай нацянькі да рэчкі. Вецярок лагодны так і шаволіць валасы на галаве, і белая кашуля шчыльней аблягла цела. Удаўся Тарасік у бацьку: ростам не па гадах, адвагі і дужасці на чатырох хопіць. Такая ўжо іх парода.

- Дружок, не забягай наперад, чуеш, га?

Сабака і слухаць не хоча, ён першым ускочыў на чыгуначны насып. Роўныя рэйкі бягуць удалечыню бліщчастымі істужкамі. Яны перасякаюць калгаснае поле і знікаюць за паваротам. Ідзе Тарасік па шпалах, азіраецца на станцыю: далёка, далёка віднеецца чырвонай кропкай закрыты семафор.

- Ідзі смела, чуеш, га? Дружок...

Сабака спыніўся, замахаў хвастом і, выцягнуўщы лапы лёг на шпалы.

- Ой, ты, ласунок мой, ну, хадзем, хадзем...

Тарасік стаў на рэйку, расставіў рукі і шпарка пайшоў

Прайшоў некалькі крокаў, ногі сарваліся і ён ледзь не паваліўся на шпалы. Стальная рэйка па якой бег Тарасік, была развінчана і ссунута ўбок.

- Дружок, стой. Хадзі сюды, хутчэй ну?