- Які я табе герой,-бойка загаварыў хлопчыкі,-вось ты дык сапраўдны герой: гэтакага сабаку на парадзе вядзеш, ды і стрэльбу маеш. А я што...
- Ого, чаго ты захацеў...--Хлопцы засмяядіся з такога адказу і пераглянуліся паміж сабой. А шырокаплечы, той, щто трымаў сабаку на павадку, спытаў у Тарасіка:
- Можа ты вады нам вынесеш, вельмі-ж мы піць захацелі. Не лянуешся? Пойдзем, мы цябе пачакаем ля хаты.
- Во сказаў, лянуюся... Ды я вам гатоў дастаць вады нават з-пад зямлі. Пойдзем, чаго чакаць.
Яны пайшлі да хаты Тарасіка. Такому знаёмству хлопчык надзвычай быў здаволены, бо якраз і ў яго гадаваўся сабака, падобны да іхняга. Тарасік выведзе і пахваліцца вучонасцю свайго сабакі. Па ўсёй ваколіцы ведаюць Тарасікава сабаку. Малыя палохаюцца вострага сабачага зуба, старыя абыходзяць сабаку.
- Ну вось і дом мой. Сядайце тут на лавачцы, а я зараз,-звонка кінуў хлопчык і пабег у сенцы.
Хлопцы селі каля хаты, а сабака выцягнуўся на траве, паклаўшы галаву на лапы. Расчырванелы язык высоўваўся з рота і шавяліўся, нібы лісток ад ветру. А чорныя вочы з шкляным бляскам глядзелі кудысьці перад сабой. Відаць сабака аб нечым. думаў, бо такі выгляд азначае крайнюю заклапочанасць.
- Не сумуй, знойдзем,-звярнуўся щырокаплечы да сабакі.