Перайсці да зместу

Старонка:Levanovic Paviel.Druzba.djvu/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

3 ДРУЖБА

Кляновае лісце асыпалася з дрэў. Белыя пасмы павуціны павольна развяваліся ў паветры і чапляліся за цыбатае іржышча. Да зялёных фарбаў лета прымяшаўся новы тон пад колер золата. Толькі адна атава на лузе выцягнулася тонкім пяром і весела зелянела.

Надыходзіла восень.

У небе плавалі грамады воблакаў, засланяючы сонца. У такі цёплы, крыху хмурны дзень Тарасік любіў пускаць доўгага папяровага змея і сачыць за яго ўзлётам. Але сёння не да таго, каб займацца такімі справамі. Хлопчык вышаў за ваколіцу і паклікаў свайго сабаку.

— Фюў-фюў-фю-юў, — моцна свістаў Тарасік.

З поля ў вёску вяла дарога. Па ёй, падымаючы пыл, ішлі два чырвонаармейцы. Тарасік убачыў незнаёмых, пачаў уважліва прыглядацца. Асабліва зацікавіла яго тое, што наперадзе іх бег сабака. Тарасік убачыў, як сабака бяжыць трушком. нюхаючы дарогу. Параўнаўшыся з Тарасікам, чырвонаармейцы спыніліся.

— Ну, здароў, герой, — сказаў адзін з іх.