Старонка:Kupala.paulinka.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

 - 5 - 

на ло́жку і пі́льна шые кра́мны кафта́нік. Як падыйма́ецца засло́на — Паўлі́нка пяе́.


Ой пайду́ я лу́гам, лу́гам,
Дзе мой мі́лы арэ́ плу́гам;
    Ой пайду́ я лу́гам, лу́гам!

Ён арэ́ць по́ле вала́мі,
А я пла́чу ўсё сьлеза́мі;
    Ён арэ́ць по́ле вала́мі.

    /Перэста́ўшы пець/.


Э-э! штось не пяе́цца сяго́ння. Не́як сэ́рцэйка трасе́цца, я́кбы хто яго́ зне́ўціку перэпужа́ў. А мо' гэ́та пе́сьня вінава́та. Даліпа́нтачкі, анія́к не магу́ сама́ с сабо́й да ла́ду прысьці́. А ну, на шча́сьце зачну́ другу́ю. Яку́ю-ж бы тут? Ага́!.. /Пяе́/.


Дый чаго́-ж ты, дуб зялё́ны,
        Пахіна́ешся?
Дый чаго́-ж ты, мой міле́нькі,
        Задумля́ешся?


/Пяючы́ патхо́дзе к вакну і пагледа́е, пасьля́ ізно́ў садзі́цца/. А ўсё́ такі́ не́шта не ціка́ва на сэ́рцы. І чаго́ яму́ бе́дненькаму не стае́? Піць і е́сь-