Старонка:Kupala.paulinka.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АКТ I - шы

- - - - -


Абшы́рная сьвятлі́ца. На пра́ва ад пу́блікі — во́кны ў сад, бліжэ́й к арке́стру — стол, каля стала́ — ла́вы і табурэ́цікі, над стало́м — віся́чая недарага́я ля́мпа, на сьцяне́ — абразы́. На ле́ва дзьве́ры ў се́нцы, бліжэ́й к арке́стру — ку́фар. Напро́ць — сьцена́ і дзьве́ры ў бако́ўку /камо́рку/; спра́ва пры сьцяне́ ад бако́ўкі — ло́жак засла́ны ко́ўдрай, у галава́х вы́сака накла́дзена паду́шак; на ле́ва — ў кутку́ — печ, на сьцяне́ стрэ́льба, старасьве́цкі з гі́рамі гадзі́ннік і не́колькі лу́бачыных малю́нкаў.

Час: асе́нні ве́чэр пе́рэд Пакро́вамі.


- - - - - -


ЗЬЯВА I - ая.

ПАЎЛІНКА /адна́/.


Стро́йная і досьць прыго́жая дзяўчы́нка. Адзе́ўшыся ў недарагу́ю крамні́ну, але́ чы́сьценька; бяз ху́сткі, — ў валаса́х ко́лькі грэбе́ньчыкау. Сядзі́ць