- 64 -
Дый чаго́-ж ты, мой міле́нькі,
Задумля́ешся?
ПРАНЦІСЬ (/як перэста́лі пець/). А цяпе́р, вось-цо-да, "Як-жэ мне ня пець", па́не добрудзе́ю.
АДОЛЬФ. Ізно́ў мужы́цкую!
ПРАНЦІСЬ. Але́! мужы́цкую, але́, вось-цо-да. А ва́спан, со́бственно, сваю́ па́нскую схава́й сьвіня́м на сьнеда́нне.
АҐАТА (/падхо́дзіць і ця́гне Пранціся́ за по́лы/). Кінь ты ўжо, тудэ́ма-сюдэ́ма, с по́ля схо́дзіць!
ПРАНЦІСЬ. Вось-цо-да, атчапі́ся ат мяне́, па́не добрудзе́ю!
ПАЎЛІНКА. Ну бу́дзем пець "Як-жэ мне ня пець, як-жэ не гудзе́ць"?.. /Пяюць, як пе́ршую/.
ПРАНЦІСЬ (/як ско́нчылі/). А цяпе́р, со́бственно, "Чачо́тачку", па́не добрудзе́ю!
КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Чачо́тачку. Чачо́тачку! /Пяю́ць чачо́тачку/.
Спарадзі́ла чачо́тачка се́мера дачо́к,
Спарадзі́ла невялі́чкіх се́мера малы́х.
АЛЬЖБЕТА (/як сьці́хлі/). Аддыхні́це, міле́нькіе, хоць тро́хі, а то замары́ліся ду́жэ. /Да Пранціся́/. Хадзе́це, свато́к, за стол, ды мо́жэ чаго́ заку́сіце. бо і ты-ж памага́ў.