- 63 -
ПАЎЛІНКА. «Дый куды́-ж ты, дуб зялё́ны, пахіна́ешся»?..
АДОЛЬФ. Фі, мужы́цкая!
ПАЎЛІНКА. А пан Адо́льф мо́жэ-б хаце́ў, каб завялі́ яко́га манчы́за?!
ПРАНЦІСЬ. Со́бственно, вось-цо-да, калі́ тако́й па́нскай нату́ры, дык пазатыка́й кудзе́ляй ву́шы, па́не добрудзе́ю.
СЬЦЕПАН (/да Пранціся́, сьці́ха/). Каха́ненькі, ро́дненькі, не кра́тайце яго́! Ён, ба́чыш, як я ўжо́ і каза́ў, масьці́цца к маей Паўлі́нцэ. Як бу́дзеш яму́ наруга́цца, дык гато́ў ешчэ́ адбі́цца, а я яго́ стара́юся прыручы́ць.
ПАЎЛІНКА. Ну, ды што? — зго́да на гэ́ту?
КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Зго́да, зго́да!! А пасьля́ другу́ю.
ПАЎЛІНКА. То́лькі не збіва́цца с то́лку. Глядзе́ць, як я бу́ду рука́мі та́хты адбіва́ць.
КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. До́бра, до́бра!
/Пяю́ць. Паўлі́нка су́мна ўсьмеха́ючыся дырыґу́е. Пасьля́ і Пранці́сь падхо́дзе і фля́шкай адма́хівае та́хты; музы́кі та́кжэ сваей ігро́й памага́юць/.
Дый куды́-ж ты, дуб зялё́ны,
Пахінаешся?