Старонка:Kupala.paulinka.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 31 - 

пайду́. /Да Пранціся́/. А мо́жэ ра́зам з сва́там по́йдзем. Я свайго́ напаю́, а сват свайго́ паглядзі́ш, ці до́бра прывя́заны.

ПРАНЦІСЬ. Ґлу́пство, па́не добру́дзею. Со́бственно, жо́нка завязе́, калі́ кабы́ла уцекла́. /Да Аґа́ты/. Пра́ўда, ба́ба?

АҐАТА (/з ме́йсца/). Што? - пра́ўда.

ПРАНЦІСЬ. Со́бственно, калі́-б кабы́ла ўцекла́, то мяне́ тады́ ты дамо́ў завязе́ш, па́не добрудзе́ю.

АҐАТА. А каб ты, тудэ́ма-сюдэ́ма, бо́кам е́зьдзіў! Ідзі́ скарэ́й паглядзі́. Гэ́та-ж і мне с па́мяці сышло́.

СЬЦЕПАН. По́йдзім, каха́ненькі, ро́дненькі. /Абыма́юцца і сланя́ючыся выхо́дзюць, напева́ючы/.


Чаму́-ж нам ня пець,
Чаму́-ж не гудзе́ць,
Калі́ ў на́шых ха́тачках
Пара́дак ідзе́ць?


ЗЬЯВА XI-ая.

ПАЎЛІНКА - АҐАТА.


ПАЎЛІНКА. А́ле-ж калі́ я яго́ люблю́, цё́тачка.

АҐАТА. Ма́ла што, дзе́ткі, тудэ́ма-сюдэ́ма, лю́-