Старонка:Kupala.paulinka.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 32 - 

біш яго́; а́ле, калі́ ба́цька ня хо́чэ, дык паду́май, што лю́дзі ска́жуць, як супро́ці во́лі стары́х по́йдзеш?

ПАЎЛІНКА. А што там лю́дзі? Яны́ з ім жыць за мяне́ ня бу́дуць, і па мае́й сьме́рці за мяне́ паку́таваць ня бу́дуць. Пагаво́руць, пагаво́руць, ды перэста́нуць, як намазаля́ць языкі́.

АҐАТА. Як уважа́еш, мае́ дзе́ткі. Што-ж, я, ту́дэма-сюдэ́ма, нічо́га не дара́джу.

ПАЎЛІНКА (/зала́ма́ўшы ру́кі на кале́нях/). Калі́ ён такі́ до́бры, такі́ разу́мны, што і сказа́ць не магу́.

АҐАТА. Ўсе́ яны́ до́брые, паку́ль не ўбярэ́ като́ры дзяўчы́ны ў свае́ ру́кі, а як убярэ́, тады́ на другі́ лад, тудэ́ма-сюдэ́ма, зайгра́е, а ты танцу́й пад яго́ ду́дку. І мой, паку́ль то́лькі сва́таўся да мяне́, - пату́льны быў, як цялё́, а як ажані́ўся дык праўдзі́вым ваўко́м зрабі́ўся.

ПАЎЛІНКА (/як-бы не зважа́ючы на гаво́рку Аґа́ты/). Кні́жкі мне прыно́сіў... Хо́раша так аб усі́м раска́зываў... як трэ́ба жыць, як працава́ць, як людзе́й трэ́ба ўсі́х любі́ць, і шмат, шмат чаго́. І лю́бі́ць-жэ ён гэ́тых людзе́й. сусі́м не́як не так, як мы іх лю́бім. Гэ́та-ж трэ́ба ве́даць, сто́лькі мой