- 29 -
ЗЬЯВА IX-ая.
ТЫЕ-ж і ПАЎЛІНКА.
ПАЎЛІНКА (/ўхо́дзючы, да Альжбе́ты/). Мо́жэ-б, ма́мка, прыці́снулі сыр, бо да за́ўтрашняго не атці́сьнецца.
АЛЬЖБЕТА. Ешчэ́ пасьпе́е… Дай мне с цё́ткай разгавары́цца.
ПАЎЛІНКА. Ідзі́це, ідзі́це, ма́мка, а я за цябе́ с цё́ткай пагавару́.
АҐАТА. Ідзі́це, сва́цейка. Тудэ́ма-сюдэ́ма, не зважа́йце на мяне́. Мы тут с Паўлі́нкай пачэка́ем на цябе́.
АЛЬЖБЕТА (/выхо́дзючы/). Ну, як сабе́ хо́чэце. /Паўлі́нка з Аґатай садзя́цца на ку́фры і жы́ва аб чымсь гаво́руць/.
ЗЬЯВА X-ая.
ПАЎЛІНКА - СЬЦЕПАН - ПРАНЦІСЬ - АҐАТА.
СЬЦЕПАН. Зна́еце, свато́к, гэ́таго, гэ́таго… як ён… а каб цябе́… /Да Паўлі́нкі/. Паўлі́нка, як гэ́ты заве́цца, што мяне́ сяго́ння падма́зываў?
ПАЎЛІНКА (/з ме́йсца/). А скуль-жэ я магу́ ве́даць, хто та́тку ма́заў?