- 28 -
хо́дзе. Гэ́та-ж мне калі́сь сказа́лі: ідзі́ за Сьцепа́на, — я і пашла́ без нія́кай спрэ́чкі са сваі́мі стары́мі.
АҐАТА. А так, так, тудэ́ма-сюдэ́ма! І мой, як ка мне пасва́таўся, ба́цька нябо́шчык і ка́жэ: ідзі́, бо ўсё́ ро́ўна ніхто́ цябе́ ле́пшы ня во́зьме; я паду́мала, тудэ́ма-сюдэ́ма, ну і пашла́. /Глядзя́ць абе́дзьве на сваі́х мужо́ў, пасьля́ - адна на адну, плююць кожная ў другі́ бок, і разгледа́юць ізно́ў клу́мкі/.
ПРАНЦІСЬ. Так, так, па́не добрудзе́ю, іна́чэй калі́сь было́. /Дастае́ фля́шку і пье, а по́сьле дае́ Сьцепа́ну/. Со́бственно, ґлу́пство, вось-цо-да, было́, а ты сват выпі́, каб то́е, што было́, у па́мяці не сядзе́ло. /Сьцепа́н пье, Пранці́сь прыдзе́ржывае за фля́шку, каб той за лі́шне ня вы́піў/.
СЬЦЕПАН (/абціра́ючы ву́сы і сплё́вываючы/). Шчы́пецца, каб яе́ гару́чка.
ПРАНЦІСЬ (/хава́ючы гарэ́лку/). Ага́, вось-цо-да, шчы́пецца, со́бственно, бо чужа́я, па́не добрудзею. /Або́два заку́рываюць/.
АЛЬЖБЕТА (/да Аґа́ты/). А ці за́ўтра, сва́цейка, будзеце на кірма́шы?
АҐАТА. Ды трэ́ба-ж бу́дзе як сьцяга́цца.