- 19 -
Пан у свае́й ха́це.
/Садзі́цца за стол/.
ПАЎЛІНКА (/кі́нуушы шыцьцё́ на ло́жак, да Альжбе́ты/). Ма́мка, даста́ньце с ку́фра насто́льнік, а я прынясу́ чаго́ вам зье́сьці. /Выхо́дзе/.
ЗЬЯВА V-ая.
СЬЦЕПАН - АЛЬЖБЕТА.
АЛЬЖБЕТА (/дастаючы́ насто́льнік с ку́фра/). С кім ты гэ́так наму́рзаўся?
СЬЦЕПАН (/заку́рываючы лю́льку/). Я і с тым, я і с сім, а ты, каха́ненькая, ро́дненькая, згада́й с кім?
АЛЬЖБЕТА. А не́мач цябе́ ве́дае - с кім?
СЬЦЕПАН. Ці-ж я не каза́ў, што у цябе́ тут /То́ркаючы сабе́ па́льцам у лоб/ ня ўсе́ до́ма. А́ле слу́хай: З зя́цем!
АЛЬЖБЕТА (/зьдзіві́ўшыся/). З зя́цем?!
СЬЦЕПАН. Так, так, каха́ненькая, ро́дненькая. Хто з сва́там, хто з сва́цей, а як Сьцепа́н Крыні́цкі дык з ро́дным зя́цем.
АЛЬЖБЕТА (/накрыва́ючы стол/). Такі́ пра́ўду ка́жуць, што гарэ́лка людзе́й с по́ля зво́дзе. Калі́-ж