Гэта старонка не была вычытаная
- 18 -
СЬЦЕПАН. Маўчы́, ба́ба!.. Ты, каха́ненькая, ро́дненькая, нічо́га не разьбіра́еш... Валасы́ до́ўгіе, а ро́зум каро́ткі. /Прыпева́е/.
Ой, там на гарэ́
Мужы́к жо́нкай арэ́,
А друга́я падбега́е:
"Запражы́-ж ты мяне́".
/Хо́чэ абня́ць Альжбе́ту/.
АЛЬЖБЕТА (/атпіргну́ўшы/). Ах, ты гніла́я качары́жка! Ешчэ́ можэ табе́ чаго́ захо́чэцца...
СЬЦЕПАН (/выкру́чываючы нага́мі/).
Дзед боб малаці́ў,
Ба́ба падсева́ла...
ПАЎЛІНКА. Та́та! Ды кі́ньце ўжо́!.. Ось, ле́пей разьдзева́йцеся, ды мо́жэ чаго́ зьясьцё́.
СЬЦЕПАН. А мо́жэ гэ́та і до́бра, каха́ненькая, ро́дненькая... Каб так кі́слай ды гара́чай капу́сты... /Скіда́е апра́тку і кладзе́ на ку́фар/.
Скі́ну бу́рку, скі́ну бо́ты,
Дый надзе́ну ла́пці;
Ко́жны ду́рэнь, ці разу́мны -