Старонка:Kaspiarovich.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жэй і бліжэй падыходзіу да заходня-эурапэйскага з сваймі некаторымі асаблівасьцямі усходня й заходня беларускае архітэктуры, як, напрыклад, упрошчваньне з пачатку і да канца у першай. Паміж іншым, упрошчваньне гэтае не псавала першаузорау, а, наадварот, ператварала у свае, уносіла вядомую стройнасьць. Праз увесь час зусім нормальна адбывалася імкненьне не да краевага, абласнога, нават, не да беларускага нацыянальнага, а праз беларускае нацыянальнае да агульначалавечага.

Вялікая Кастрычнікавая рэволюцыя зьнішчыла стары лад. У пераходны кругабег мы робім ніудзячную працу дапасаваньня старых культавых і грамадзянскіх будынкау да нашых патрэбау. Але нават сучаснасьць патрабуе заміж грамадзянскіх муроу для магнатау, шляхты, капіталістых, што задавольвалі іх інды-