Старонка:Kaspiarovich.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

47 якіх забрау з Беларусі Нікан і якія далі Маскве беларускую разьбу або як яе завуць там у тагачасных актах «рэзь беларускую».

У другой палове 19 веку Беларусь прарэзалі чыгункавыя магістралі. Беласток, Горадня, Віцебск і інш. месты выраслі у буйныя прамысловыя асяродкі. І цяперака старыя конструкцыйныя формы не маглі задавольваць новым умовам жыцьця. Сталі потрэбны вялізарныя будынкі для пасажырау на станцыях, для гандлевых опэрацыяу у местах і г. д. Пачалася у Беларусі новая архітэктура у відзе прыгожых вакзалау (Ворша, Менск, Бярэсьце і інш.), банкау (Віцебск, Вільня і інш.) біржау, вялізных даходных дамоу і д. п. Яна распрацоувала клясыцыстычныя мотывы поруч з заходня-эурапэйскаю і расійскаю.

Такім чынам, беларускі стыль усе блі-