Старонка:Kaspiarovich.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мацней, гарманічней урасьлі у асноуны курпус будынку, які паміж іншым, самабытна ухіліуся ад беларуска-візантыйскага пляну.

Супрасьльская царква больш складана вырашала элемэнты, закладзеныя у папярэдніх царквах. Да таго дах яе меу падабенства сваймі часткамі да драуляных какошнікападобных і бочкападобных дахау і меу асяродкавы купал.

Такім чынм, самы нацыянальны этап - беларуская готыка вырасла з патрэбау сучаснасьці й гістарычнага беларускага бытаваньня. У першую чаргу яна узяла у сваю основу чатырохвежавасьць. Потым былі падменены паукруглымі формы стрэльчатыя. Далей былі успрыняты формы драулянага будауніцтва, як кантовасьць абсіды Супрасьльскае царквы, какошнікі і г. д.