Старонка:Kaspiarovich.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тутака развой беларускае готыкі спыніуся. Сынкавіцкая царква дала поуную легічную і стылістычную скончанасьць тыпу. Новая асадная артылерыя легка спраулялася з гэтымі чатырохвежавымі абапорамі нацыянальнае і рэлігійнае барацьбы. Да таго вунія 1596 году наагул прыпыніла монумэнтальнае беларускае праваслаунае будауніцтва. Каталіцкая-ж рэлігія была пануючаю і ня мела патрэбы ва умацаваных царквах тым больш, што на яе баку была польская шляхта, якой яна служыла і да якой патроху пачала далучацца беларуская, шукаючы сабе матарыяльных выгад. Касьцельны бароко пачау падмяняць беларускі готычны архітэктурны стыль.

Але беларуская готыка не магла абарвацца на найвышшым стопню свайго разьвіцьця. Да таго на Беларусі жылі кальвіністы, якім яшчэ часта прыхо-