Старонка:Kaspiarovich.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чатырохкутнік моцных сьценау, умацаваных вежамі з правільнаю кампаноукаю частак і цэлага, быу відазьменены.

Адным з першых беларускіх замкау быу Навагрудзкі, мураваны з булыжніку й кавалкау цэглы на цэмэнце. Потым ідуць Крэускі і Лідзкі замкі першае чвэрткі 14 сталецьця, што ужо маюць від простакутніка, уласьцівы беларускай архітэктуры, а таксама Троцкі замак канца 14 сталецьця, які яшчэ быу часткова драуляным, як і Віцебскі. Троцкі замак на беразе быу чатырохкутным з вежамі па кутох, у той час як другі Троцкі замак — на востраве, змураваны пазьней у складзе двохпаверхавага палацу з старажоваю вежаю і няправільных у пляне умацаваньняу, адпаведна лініі берагу з чатырма круглымі вежамі па кутох. Ен канчау развой ранейшых замкау раманскага і раньня-готычнага