Старонка:Kaspiarovich.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

характару. Наскрозь прасякнуушая яго готычнасьць, магутнасьць у ваенным стасунку, мур з гранітавага валуну й буйнае цэглы заміж ранейшых булыжніку й бітае цэглы побач з іншымі вартасьцямі рабілі Троцкі замак на востраве найдасканальным узорам беларускіх ваенных замкау.

За увесь гэты час Беларуска-Літоускае гаспадарства расло й мацнела. Ваенная перамога у барацьбе з ордэнамі часта была на баку беларуска-літоускіх сілау і, урэшце, пасьля Грунвальдзкага разгрому ордэнскіх войскау для гаспадарства наступіу больш мірны кругабег, што занашоу сабе адбітак у Горадзенскім замку. Апрача таго, насяленьне у гарадох к гэтаму часу налічвалася ужо дзесяткамі тысячау і, запэуна, не магло быць захавана у часе небясьпекі у сьценах замку. Неабходна трэба было гэтыя