Старонка:Harun.Datrymau charaktar.djvu/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


Куды цётка… Што яе муж, нябожчык дзядзька, вучыўся, калі быў такім маладым мужчынаю, як я?

Вінцусь. Скуль жа мне ведаць. Але пані Прыборская, гэта з вялікім ружанцам, што так з цёткаю цалуецца, калі ні прыедзе, дык тая, я чуў сам колькі ўжо разоў, усё гаворыць цётцы: «Ах, пані муж быў вялікім чалавекам!»

Зюк. Ну, Прыборская… дужа яна знаецца ў гэтым… А мне здаецца, што дзядзька калі нават і вучыўся, дык ненашмат што яму навука прыдалася. Ён быў усяго толькі паслом.

Вінцусь. А дзеля чаго гэта паслы?

Зюк. Не шмат дзеля чаго, ва ўсякім выпадку. Некалі я быў з таткам тамака, дзе яны працуюць. Мяне дык не адразу пусцілі — нібыта малады яшчэ тагды быў. Называецца гэта «ізба». не вельмі важна і называецца. У ізбе гэтай вялізная саля[1], а ў ёй парасстаўляны сталы і лавы акурат як у школе. Усе паслы сядзяць у гэтай школе і адзін па аднаму ўстаюць адказваць свае заданні нейкаму лысаму пану ў акулярах.

Вінцусь. Гэта, мусіць, іх прафесар?

Зюк. А ўжо ж. Ён даглядае за імі са свайго падвышэння і нават, калі занадтавялікі гармідар[2] паднімуць, звоніць у такі званочак, каб сціхлі.

Вінцусь. А… а замыкаюць іх за кару, калі палічаць залішне даказваць?

Зюк. Гэтага не ведаю… Але мусілі б, бо часамі ліха ведае якія штукі выпраўляюць. А потым… разумееш, п’юць толькі ваду, цукраваную ваду.

Вінцусь. Як маленькія дзеці…

Зюк. Як дзеці… Ну хіба ж гэта не глупства — гэтыя паслы…

Вінцусь. А ты чым будзеш, як будзеш вялікім?

  1. Саля - пакой, зала.
  2. Гармідар — гоман, шум.