Старонка:Golas ziamli 1943.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТАЛІНСКАЕ СЛОВА

У хвалях эфіра, як мудрасць зямлі,
Далёка ў прасторы
Праз долы і горы
Натхнёныя словы плылі.

Плылі, як праменні, будзілі глухіх,
Развязвалі вочы
Сялянам, рабочым
Замежных краін і сваіх.

Ён сеяў, як сейбіт, настаўнік і друг,
У сэрца народаў
Тых слоў карагоды,
Што радасцю поўнілі слух.

Гаіў нашы раны жывою вадой,
Паказваў дарогі
І шлях перамогі
Над цемрай крывавай, пустой.

Вялікую веру і крыллі арла
У цяжкай часіне
Падаў ён краіне,
Каб слава яе расцвіла.

Жыві, правадыр наш! Пад сцягам тваім
Жыві, наша слава!
Згінь, вораг крывавы!
Развейся у попел, у дым!

9 лістапада 1941 г.