Старонка:Golas ziamli 1943.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАСКВЕ

Бурліць на подступах к сталіцы
Смяротны бой, крывавы вір.
Вачамі мутнымі блудніцы
Ў Маскву уставіўся вампір.

Сагнаў ён безліч гунаў дзікіх,
Армады зграй — сваіх, чужых,
Забойцаў цёмных, розналікіх,
І ўжо трыумфу ловіць міг.

Масква, краіны роднай сэрца!
Няўжо кране цябе рука
Звяругі прускай, крывяжэрца,
Галаварэза-чужака?

Масква, народная святыня!
Няўжо нямецкі людаед
Чырвоны плашч твой у прах кіне,
Растопча нашу гордасць, цвет?

Масква, надзея долі новай!
Няўжо ў Кастрычніцкія дні
Налучыць лёс цябе суровы,
Каб загасіць твае агні?

Ты не была вавек рабою
І не кланіла галавы,
І сёня ты гатова к бою,
Бо славен шлях твой баявы.