Старонка:Golas ziamli 1943.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖЫВЕ МІЖ НАС ГЕНІЙ

З глыбінь жыватворчых народнага духа
Прыйшоў ён світаннем да нас.
Ён праўду і мудрасць народа падслухаў,
Каб споўніць народа наказ.

Ён зрокам прарочым угледзеў разлогі,
Што людзям нябачны былі.
Ён, Ленін, азначыў, акрэсліў дарогі
У новую праўду зямлі.

На гонях раскутых, на нівах калгасных
Ляжыць яго праўды пячаць,
І мудрыя словы так проста і ясна,
Як вечныя песні, гучаць.

Гучыць яны ў шуме, дзе плынь маладая
Разгортвае сілы ўглыб, шыр.
У песнях і думах бязмежнага края,
Як сонца, жыве правадыр.

Жыве ён у гомане-шуме заводаў,
У ясных крэмлёўскіх агнях,
У нашым яднанні, у дружбе народаў
І ў сталінскіх зоркіх вачах.