Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

——— 24 ———

Люднасьць Эўропы складаецца з некалькіх народаў, кожны з якіх мае свае спосабы барацьбы з прыродай, свае звычаі й норавы, сваю асобную мову, а часта й сваё аблічча, якім адразьняецца ад іншых народаў. Паводле аблічча эўропэйцаў дзеляць перш за ўсё на 2 расы або адмены: белую і жоўтую. Да першай належыць значна большая частка насельнікаў Эўропы, да другой — вельмі малая, галоўным чынам рэшткі первястковых насельнікаў Усходняй Эўропы. Грунтуючыся на асаблівасьцях мовы, эўропэйцаў белай расы дзеляць на дзьве групы: арыйцаў або інда-эўропэйцаў і сэмітаў, да якіх належаць у Эўропе толькі жыды. З свайго боку арыйцаў дзеляць на славян, гэрманцаў, романцаў, грэкаў, альбанцаў, баскаў, кельтаў, літоўцаў і цыганоў. Болей за ўсіх у Эўропе славян, гэрманцаў і романцаў. Першыя жывуць пераважна ўва Ўсходняй Эўропе, другія — галоўным чынам у Паўночна-Заходняй, трэція — у Паўднёва-Заходняй. (Подлуг карты народаў Эўропы (Рыс. 8) пералічы, якія народы належаць да славян, гэрманцаў і романцаў і адшукай, дзе жывуць іншыя народы белай расы). Між славянамі, гэрманцамі й романцамі можна знайсьці розьніцу ня толькі ў мове, але і ў абліччы. Славяне звычайна сярэдняга росту, адзначаюцца шырокім і кароткім, амаль-што круглым чэрапам і шырокім тварам. Гэрманцы маюць вузкі даўгі чэрап, даўгі твар, адразьняюцца высокім ростам, сьветлым колерам скуры, валасоў і вачэй.


Рыс. 9. — Карта рэлігій Эўропы.


Рыс. 9. — Карта рэлігій Эўропы.


Романцы таксама маюць пераважна вузкі й даўгі чэрап, але росту яны ніжэйшага, валасы іх звычайна чорныя, скура цямнейшая, вочы карыя. Да жоўтай расы далучаюць 3 групы народаў, жывучых у Эўропе: 1) уральскую