Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлія. Пане! а парыжанкі што на гэта скажуць?

Кароль. О! яны ўжо зусім вылецелі ў мяне з галавы. Дый ці ж можна пры табе думаць пра каго іншага? Цяпер адзінае жаданне нарадзілася ў маім сэрцы: у шчаслівым вясковым зацішшы, далёка ад турбот і непакою свету, на ўлонні падобнае да цябе вернай таварышкі, сярод падданых, як сярод уласных дзяцей, праводзіць рэшту дзён жыцця і не жадаць на зямлі іншай раскошы.

Юлія (у захапленні). Кароль, дарагі!..

Тут чуваць, як трубіць пастух. (Убок.) Ах! што ж гэта я хацела зрабіць? Увесь бы свой намер папсавала!..

Кароль. Што гэта значыць? Хто гэта там трубіць?

Юлія

Спеў

№ 8

Гаспадары дзень працы штодзённай канчаюць,

Усё смагне спачынку а захадзе сонца.

Жвава з поля жывёла ідзе па пагонцы.

Потам зліты селянін да хаткі спяшаець;

А той спеў яго смутны, што мкне рэхам [з поля],

Знача, як яго цісне да болю нядоля.


Здалёку чуцен хор сялян, які штораз прыбліжаецца.


Ужо сонца западае,

Дадому нас прызывае.

Мы ж дзела сваё зрабілі,

Дворску паншчызну адбылі.


Кароль і Юлія (разам)

О як жа міла ў цішы вясковай

Думаць і думаць сабе самотна!

А гэтым думкам спеў уторыць словы

Квілячай птушкі ў вечар маркотны.