Перайсці да зместу

Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як ластачка, падплываець,
Ажно хочацца глядзець.

Ананя ж - воўча юха!
То ўжо нечага маніць!
Ярка рэжа із-за вуха,
Аж скрыпка яго звініць.
"Мяцеліцу" прабірае
Ёмка, громка, ладны час!
Дробна смыкам падсякае,
Звініць рымка[1], гудзіць бас.
Локаць упёршы ў бруха,
Ля кабылкі нос дзяржаў,
Далі сціхнуў - дый з-за вуха
На "Лявоніху" падняў.

Схваціў Гапон Кацярынку,
Смела к сэрцу прыцягнуў,
Абняўшы рукой за спінку,
"Лявоніху" успрыгнуў.

Угрунь[2] за ім маладзіцы,
Дзеўкі, хлопцы, хто як змог,
Дрыжаць чупрыны, спадніцы,
Суматоха - што крый бог!
Ад пылу аж пацямнела,
Хохат, лопат, шум да крык,
Як у гаршку закіпела,
Як на быдла напаў зык.
Той ўпрысядкі, той выкідкі,
Чупрыны, як шчэць, дрыжаць,
Тая бокам, тая скокам,
Дай так вазьмуць прыпяваць:

"Ах, калі ж я ў матулькі была,
Як вішанька ў садочку цвіла;
Папалася злому духу, мужыку!
Ён высушыў, як ліпінку ў духу.
Наехала повен двор татароў
Да ўзялі ж майго мужа ў палон;
Не жаль жа ж мне, што яго ўзялі,
Толькі шкода, што някрэпка звязалі;
Ён паганец, уцячэць, уцячэць,
Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць.
Трэба ж будзе сцерагчыся, уцякаць,
З вераб'ямі пад страхою начаваць".

Далей крыкнула Тацяна,
Абняўшы за шыю Яна:
"Пайшоў Янка ў грыбы,
Тацяна ў апенькі,
Спаткаліся, абняліся,
Як дзеткі маленькі".

А за ёю Халімон
Гудзіць, як царкоўны звон:

  1. Рымка - верхняя струна скрыпкі.
  2. Угрунь - следам.